Меню

Гісторыя гурта

Самае цікавае, што калі ствараўся гурт не было яшчэ нейкіх пэўных музычных ідэяў. Было жаданьне граць, і, дзякуючы гэтаму, самаўдасканальвацца як у творчасьці, так і ў жыцьці. Адсюль і назва «Акропаль» – гэта нашая вяршыня разьвіцьця, на якую мы крочым з кожнай песьняй, з кожнай новай праграмай. Штуршком для стварэньня калектыву была п’еса (аўтар - 000062619) «Фабрика мягких игрушек». Каб рэалізаваць гэты твор неабходна было шмат людзей – частка павінна выконваць музыку, а частка займацца тэатральным дзеяньнем на сцэне. Усё склалася для нас добра яшчэ ў 2000 годзе. Пачаліся рэпэтыцыі і ў гэтым самым годзе адбыўйся наш першы канцэрт, менавіта у горадзе Смалявічы. Ідэя п’есы даволі простая, тады (і зараз) гэта гучала як: «Цябе зломяць, калі ты гэта дазволіш». Супрацьстаяньне творчай асобы, са сваім поглядам на сьвет і грамадзтва, якое не жадае жыць нейкімі марамі і рознымі шляхамі імкнецца ператварыць творцу ў звычайнага чалавека, адзінку грамадзтва. Пад час выкананьня ў нас усіх былі нумары на вопратцы, таму што грамадзтва надае кожнаму свой лічбавы нумар. Лічбы ўсюль – у колькасьці ўзросту, у пашпарце, у асабістых справах на працы, у днях народзінаў, паштовых індэксах і гэтак далей. І чалавек губляецца ў гэтых лічбах, і сам становіцца лічбай. Мы паспрабавалі прыцягнуць увагу да гэтага, каб людзі крыху паразважалі над сваім жыцьцём. З гэтага часу замест імёнаў ды прозвішчаў мы ставім лічбы. Не таму што нас зламілі, а як раз наадварот. Людзі пытаюцца: «Што за лічбы?» Мы адказваем, а яны разважаюць. Мы імкнуліся прымусіць сваёй творчасьцю разважаць над тым хто ты і дзеля чаго жывеш ў гэтым сьвеце. Фактычна мы працягваем гэтую справу і зараз. Лепш няхай людзі зьвяртаюць увагу на музыку ды словы, чым на нашыя імены. Але рэалізоўваць такія творы як «Фабрыка…» даволі цяжка, таму што ты жадаеш стварыць нешта маштабнае, а фінансавых сродкаў на гэта не хапае. Таму калектыў пачаў хутка скарачацца па колькасьці, і пасля запісу «Фабрыкі…» нас засталося пяць чалавек, крыху пазьней – чатыры. Але мы лічылі што, мабыць, так і патрэбна, і пачалі рыхтаваць новую праграму. Новая праграма «В двух шагах от жизни» фактычна была зроблена ў лепшых традыцыях папярэдняй, але засталася толькі студыйным запісам і на сцэне не выконвалася, толькі часткова. Пасля пачаўся працяглы пэрыяд пошукаў, які і прывеў нас да роднай мовы. Фактычна я быў упершыню ўражаны роднай мовай пасьля «Трох чарапах» N.R.M., ў другі раз – яшчэ больш, калі беластоцкі праект ZERO-85 выконваў песьню на словы Караткевіча. Вось тады і ўзьнікла пытаньне: «Калі польскія беларусы выконваюць песьні на нашай роднай мове, тады мы хто? Што мы робім са сваёй спадчынай, гісторыяй, мовай?» Вось так і пачаў нараджацца наш першы альбом на роднай мове, паслухаць які мы раім усім. Назва альбома абрана не выпадкова. Гэтае пытаньне «Дзе вы згубілі мяне» датычыцца ўсяго – асобнага чалавека, яго сэрца, краіны, спадчыны, будучыні… Галоўны наш посьпех будзе калі нам скажуць: «Хлопцы, вы зрабілі добры альбом, і ён патрэбны»…

Гурт выступаў у гарадах Смалявічы, Менск, Жодзіна, Барысаў, Горкі; у 2007 годзе гурт стаў ляўрэатам 2-й ступені фестывалю «Рок-Кола» ў Полацку, выступаў на фестывалі «Рыбка» г. Сегежа (Карэлія, Расея); 6 красавіка 2008 году гурт выступаў у Полацку на фэстывалі «Ноч Ваўкалака»; кампазіцыя «Дзе ты, дзе?» трапіла на складанку «НезалежныЯ», што выйшла 25 сакавіка 2008 (да 90-й гадавіны ўтварэньня БНР), «Акропаль» прымаў удзел у прэзэнтацыі гэтай складанкі 14 траўня

Уваход


Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстачоў: 0