Рознае
Главная » Статьи » тэксты песень |
Еўропа плюс – Беларусь мінус!
Паміж братоў, сярод суседзяў Мы нібы чужаніцы на званым абедзе Так усё добра і так прыемна, Але не пра нас, ну і гэта ня дрэнна Нам ужо звыкла ў адзіноце Мы шануем сваё жыццё на балоце Усмешку на твар і да чорту іх Мы самі сабе і лепей за ўсіх! Еўропа плюс – Беларусь мінус! Час ад часу бывае самотна Трохі сэрца сцісне, але не смяротна Дапамогі не трэба – зробім усё самі. Памятай! Прэзідэнт разам з намі! Нам ужо звыкла ў адзіноце Мы шануем сваё жыццё на балоце Усмешку на твар і да чорту іх Мы самі сабе і лепей за ўсіх! Еўропа плюс – Беларусь мінус! Будзем разам, я вам параю. Але прабачце – наша хата з краю. Калі бяда прыйшла на парог, Змагайцеся самі – дапаможа вам Бог! Нам ужо звыкла ў адзіноце Мы шануем сваё жыццё на балоце Усмешку на твар і да чорту іх Мы самі сабе і лепей за ўсіх! Еўропа плюс – Беларусь мінус! Што нам дзяліць са сваімі братамі Мы і яны, тыя самыя мары І шчасце ёсць адное на ўсіх Але ў нас ланцугі, мы забылі на іх ... мы забылі на іх ... мы забылі на іх ... ... Беларусь ... | |
Категория: тэксты песень | Добавил: akropal (02.07.2008) | |
Просмотров: 1141 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0 | |
Всего комментариев: 0 | |