Меню сайта

Категории каталога

Рознае

Главная » Статьи » тэксты песень

глядзець ці летаць
мне здаецца жыццё
    Кудысці знікае,
    Мы сядзім па кватэрах,
    Чагосьці чакаем.
    Мы ўсе як адзін –
    І няма варыянтаў,
    Мы нібы патрыёты
     Сярод акупантаў.
Дзе мы і хто мы ў гэтым жыцці?
Колькі яшчэ неабходна блукаць?
Сорак гадоў, ці сорак хвілін,
Што застаецца: глядзець ці лятаць?
    Колькі часу неабходна
    Каб знайсці саміх сябе?
    Лепей слухаць хто што скажыць
    Чым зысці ў барацьбе.
    Тут адным усё не міла,
    Іншым тут усяго шкада.
    Дурні дурняў навучаюць –
    І сярод іх ты і я...
Дзе мы і хто мы ў гэтым жыцці?
Колькі яшчэ неабходна блукаць?
Сорак гадоў, ці сорак хвілін,
Што застаецца: глядзець ці лятаць?
    У нас ёсць толькі тое,
    Што нам надалі.
    Што было свайго
    Мы ўсё пахавалі.
    Хтосці горшы за суседа
    Хтосці горшы за мяне
    Штосці скажыць – мы паверым,
    Зноў апынемся ў гаўне ...
Дзе мы і хто мы ў гэтым жыцці?
Колькі яшчэ неабходна блукаць?
Сорак гадоў, ці сорак хвілін,
Што застаецца: глядзець ці лятаць?
    Крычаць, маўчаць, бегчы, стаяць...
    Што застаецца, што застаецца?
    Глядзець, ляжаць, чакаць, шукаць...
    Што застаецца, ўто застаецца?
    Бегчы? Куды, за кім і з кім?
    Што застаецца, што застаецца?
Категория: тэксты песень | Добавил: akropal (02.07.2008)
Просмотров: 691 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Форма входа

Поиск

Статистика


Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстачоў: 0